Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Архив новостей

26.02.2024

ТЫДЗЕНЬ ПРАФЕСІЯНАЛЬНАГА МАЙСТЭРСТВА НАСТАЎНІКАЎ БЕЛАРУСКАЙ МОВЫ І ЛІТАРАТУРЫ

Тыдні беларускай мовы і літаратуры ў нашай школе заўсёды з’яўляюцца яркай і запамінальнай падзеяй. Не стаў выключэннем і гэты, які прайшоў з 20 па 22 лютага 2024 года пад назвай “Квітней, беларуская мова”.

Кожны дзень тыдня быў тэматычным (“Беларуская скарбонка”, “Дзень роднай мовы”, “Літаратурная палітра”).

Тыдзень пачаўся з акцыі “Размаўляй са мной па-беларуску”. Былі арганізаваны выставы “Смак беларускай мовы”, “Родная мова – наш скарб”, “Пісьменнікі-юбіляры-2024”, “Чытанне – вялікая асалода”, аформлены стэнд і фотазона “Беларуская – самая мая!”

На працягу Тыдня перапынкі былі музычныя (“Льецца мова”, музабоз “Сучасныя беларускія песні”), пазнавальныя (прэзентацыя праектаў “Цікавыя факты пра беларускую мову”) інтэрактыўныя (віктарына “Не маўчы па-беларуску”), забаўляльныя (мульціманія па-беларуску, настольныя гульні “Вучым мову гуляючы”).

На працягу Тыдня былі праведзены конкурсныя мерапрыемствы (Слабое звяно “Таямніцы роднага слова”, віктарына “Размаўляем па-беларуску”, квест-гульня “Зямля мая загадкавая”, гульня-падарожжа “Ціведаеш ты сваю мову”). Школьнікі паказалі, як добра валодаюць родным словам, наколькі трывала ведаюць творчасць беларускіх пісьменнікаў, умеюць разгадваць загадкі, складаць прыказкі і прымаўкі. Спадзяёмся, што Тыдзень застанецца ў памяці вучняў, цікавасць да роднага слова не згасне з цягам часу, а беларуская мова будзе гучаць з вуснаў нашых школьнікаў не толькі ў Тыдзень роднай мовы.

Разделы сайта