Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Архив новостей

01.03.2022

ТЫДЗЕНЬ ПРАФЕСІЯНАЛЬНАГА МАЙСТЭРСТВА НАСТАЎНІКАЎ БЕЛАРУСКАЙ МОВЫ І ЛІТАРАТУРЫ

З 21 па 25 лютага ў школе прайшоў тыдзень беларускай мовы і літаратуры.

Напярэдадні правядзення тыдня была праведзена папярэдняя падрыхтоўка, адбор матэрыялу для выкарыстання ў рамках тыдня, нагляднага матэрыялу, прэзентацый, музыкальных кампазіцый.

Асноўнымі задачамi правядзення тыдня беларускай мовы і літаратуры з’яўляліся:

  • павышэнне цiкавасцi вучняў да беларускай мовы i лiтаратуры, а таксама беларускай культуры, традыцый;
  • папулярызацыя беларускай мовы і здабыткаў беларускай культуры;
  • развiццё крэатыўных якасцей вучняў;
  • развiццё i павышэнне творчага патэнцыялу педагагiчнага калектыву;
  • далучэнне да лепшых узораў сучаснай беларускай музычнай творчасці;
  • выхаванне ў вучняў патрыятызму, павагі і гонару да культурнай і гістарычнай спадчыны краіны.

Тыдзень беларускай мовы i лiтаратуры праходзiў у адпаведнасцi з планам, якi быў зацверджаны на метадычным аб’яднанні настаўнікаў беларускай мовы i лiтаратуры.

На падрыхтоўчым этапе было азначана кола мерапрыемстваў, а таксама прызначаны настаўнікі i вучні, адказныя за iх арганiзацыю i правядзенне.

Трэба адзначыць, што для правядзення тыдня была распрацавана праграма правядзення мерапрыемстваў, якая была размешчана ў настаўніцкай і на другім паверсе ў рэкрэацыі для вучняў і настаўнікаў. Таму ўсе жадаючыя маглі наведаць тыя мерапрыемствы і паўдзельнічаць у такіх акцыях і конкурсах, якія палічылі для сябе больш змястоўнымі і цікавымі.

Усё, што было запланавана ў рамках тыдня беларускай мовы і літаратуры, здзейснілася, прайшло своечасова, планава і высокаарганізавана. 

У тыдні прынялі ўдзельніцтва вучні 5-11 класаў.

У школьнай бібліятэцы ў рамках супрацоўніцтва была арганізавана выстава кніг “Святло роднага слова”.

Кожны дзень тыдня быў тэматычным.

Панядзелак – “Дзень беларускай гутаркі”. Адзначылі Свята роднай мовы. Дзень выдаўся вельмі насычаным. З самай раніцы пачаліся сюрпрызы. Пры ўваходзе ў школу ўсіх сустракалі настаўнікі беларускай мовы і вучні 10 Б класа. Яны віншавалі са Святам роднай мовыі запрашалі паўдзельнічаць у акцыі “Адгадаў беларускае слова – атрымай беларускую цукерку”.

А на другім паверсе школы ўсіх чакаў яшчэ адзін сюрпрыз. Нельга было прайсці міма фотазоны, якая змясціла ў сябе частку шчаслівага жыцця беларуса. Усё гэта надавала агульны цёплы, душэўны настрой усяму Святу.

На перапынках музабоз “Беларусь мая сінявокая” адкрыў для ўсіх вялікую колькасць сучасных танцавальных кампазіцый на беларускай мове.

У гэты дзень на кожным уроку беларускай мовы і літаратуры былі праведзены інфармацыйныя хвілінкі, на якіх настаўнікі яшчэ раз павіншавалі вучняў са святам і нагадалі гісторыю ўзнікнення Міжнароднага дня роднай мовы.

Настаўнікам беларускай мовы і літаратуры Краўчэняй Н.В. была праведзена інтэрактыўная гульня “Знаўцы беларускай мовы” для вучняў 6 “Б” класа.

Аўторак прайшоў пад назвай “Дзень прызнання”. Дзень распачаўся міні-канцэртам “Роднаму слову – прызнанне ў каханні”. Упершыню на перапынку ў школе можна было пачуць скрыпку і флейту, на якіх ігралі вучні 5-6 класаў беларускія народныя песні.

Прызналіся ў каханні беларускаму слову і вучні старэйшых класаў, прадэманстраваўшы веданне мовы ў музыкальных кампазіцыях.

У гэты дзень была праведзена апытанка “Родная мова ў жыцці 16-ай”, або “Загавары па-беларуску”. Школьнікам задавалася пытанне “Як Вы ставіцеся да роднай мовы?” З апытання стала вядома, што вучні школы станоўча ставяцца да беларускай мовы, лічаць яе роднай, мовай сваёй Радзімы.

Яшчэ адным прызнаннем ў каханні было ўдзельніцтва школьнікаў у акцыі “Сэрца любімых слоў”. Атрымалася вялікае сэрца з прыгожых, мяккіх, мілагучных слоў. Самымі любімымі былі названы “каханне”, “радасць”, “святло”, “спеў”, “свята”, “мова”, “захапленне” і г.д.

Серада – “Дзень пісьменнасці”. Былі праведзены конкурсы “Грамацей” (напісанне слоўнікавай дыктоўкі ў 5-6 класах) і “Лепшы сшытак”. Самымі пісьменнымі аказаліся і атрымалі “9” і “10” наступныя вучні: Зубік Аляксандра, Вітко Ілья, Цвентух Максім (5 А), Апімах Ганна, Дуброўка Вікторыя (5 Б), Мароз Дзяніс (5 В); Беразюк Вікторыя, Цэрах Анастасія, Карповіч Дар’я, Антоннікава Таццяна (6 Б). Самымі акуратнымі і лепшымі сшыткамі былі вызначаны наступныя: сшыткі Сушко Марыі і Карповіч Дар’і (6 Б), Траяноўскай Юліі (9 А), Пяткевіча Канстанціна (7 А), Гаджыева Руслана, Булаўскай Ульяны, Пракуды Паліны (10 А).

У гэты дзень вучні 8 В класа з настаўнікам Адамчык Т.В. наведалі Цэнтальную гарадскую бібліятэку імя В. Таўлая і паўдзельнічалі ў мерапрыемстве. Для іх была праведзена віктарына-гульня “Ведай мову сваю”. Вучні класа раздзяліліся на 2 каманды: “Рамонкі” і “Верасы”. Падлеткі актыўна ўдзельнічалі ў конкурсах “Перакладаем”, “Паразважаем”, “Успамінаем” і іншых. У канцы гульні была вызначана і ўзнагароджана каманда-пераможца “Верасы”. 

Чацвер прайшоў пад дэвізам “Дызайн па-беларуску”. У гэты дзень працавала фотазона “Інстаграм па-беларуску”, дзе можна было сфатаграфавацца на памяць.

Сваю творчасць і крэатыўнасць дзеці праявілі ў конкурсе-фестывалі плакатаў “Я люблю беларускую мову”.

У гэты дзень была праведзена настаўнікам Махахей С.А. інтэлектуальная гульня “Жыву ў Беларусі і тым ганаруся” для вучняў 9 А класа.

Пятніца прайшла пад дэвізам “Збяры Беларусь у сваім сэрцы”. Пачаўся ён адначасова з 2-ух анлайн-конкурсаў. Стартаваў анлайн-чэлендж “Радзіма ў маім сэрцы” (конкурс фотаздымкаў), у якім прынялі ўдзел тыя, хто ўмее не толькі бачыць прыгажосць, але і зафіксаваць гэтыя імгненні на фота.

Стартаваў і анлайн-конкурс “Паэзіі радок чароўны” (конкурс мастацкага чытання), у якім прынялі ўдзел вучні, якія любяць выразна чытаць і ўмеюць гэта рабіць. Педагогі, якія галасавалі, абралі самыя шчырыя,  самыя  артыстычныя выстуленні.

Былі падведзены вынікі. Пераможцы ўзнагароджаны.

Вынікі анлайн-конкурсу  “Паэзіі радок чароўны”:

I.   Сушко Марыя                                    6 “Б” клас                           40,7%
II.  Пракопчык Елизавета                      9 “А” клас                           20,2%
III. Карпук Багдан                                  5 “Б” клас                            10,7%

IV. Гаджыеў Руслан                               10 “А” клас                          8,3%

V. Валіева Мінавар                                 5 “Б” клас                            6%
VI. Пяткевіч Канстанцін                        7 “А” клас                            3,6%

VIІ. Гаджыеў Тамерлан                          5 “Б” клас                            1,2%

VIІ. Хаванскі Мікіта                               5 “В” клас                            1,2%

VIІ. Мароз Дзяніс, Мароз Арцём          5 “В” клас, 9 “А” клас       1,2%

 

Вынікі анлайн-конкурсу  “Радзіма ў маім сэрцы”: 

I.   Сушко Марыя                                     6 “Б” клас                          44,4%
II.  Раскалоценка Варвара                       5 “А” клас                           36,1%
IIІ.  Карповіч Кацярына                          8 “А” клас                           11,1%
IV. Гундар Дар’я                                       6 “А” клас                           8,3%

Разделы сайта