Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Архив новостей

23.02.2022

3 14 па 21 лютага ў пачатковых класах прайшоў тыдзень беларускай мовы

Сярод вучняў 3-4 класаў прайшлi адборачныя i школьны туры алiмпiяд па беларускай мове i лiтаратуры. Вучнi паказалi добрыя веды беларускай лексiкi, граматыкi, арфаграфii, пунктуацыi. Хочацца адзначыць хлопчыкаў i дзяўчынак, якiя паказалi найлепшыя вынiкi школьнай алiмпiяды. Гэта Кошалева А.(3Б -1 месца), Бычанок В. (3Б -2 месца), Краўчэня В. (3В -3 месца). Дарэчы, Кошалева А. выканала заданнi на 100 адсоткаў. Добрыя вынiкi паказалi i вучнi чацьвёртых класаў Барысевiч I. (4 А- 1 месца), Дыдышка Ц. (4Б-2 месца), Васiлько Е. (4Б-3 месца). Спадзяёмся, што гэтыя вучнi будуць далей удасканальваць свае веды па роднай мове.

Таксама для вучняў было арганiзавана падарожжа па краiне мовазнаў- цаў. Дзецi пабывалi перакладчыкамi, паказалi свае веды пра прыказкі і прымаўкі, скорагаворкі, адгадвалi загадкi. Падабраныя заданнi былi карыснымi i займальнымi. Такая работа з вучнямi пачатковых класаў садзейнiчае падтрымцы цікавасцi да роднай мовы і літаратуры, замацоўвае і пашырае тыя веды, якія атрыманы на ўроку, дае магчымасць дзецям выказваць свае думкi на беларускай мове, развіваць творчае мысленне, пазнавальны інтарэс, узбагачаць слоўнікавы запас, выхоўваць павагу да беларускай мовы.

Разделы сайта