Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Архив новостей

21.02.2022

Тыдзень беларускай мовы і літаратуры. Дзень беларускай гутаркі.

Вельмі ярка і запамінальна пачаўся ў школе Тыдзень беларускай мовы і літаратуры пад назвай “З любоўю да роднага слова”. Першы дзень супаў з Міжнародным днём роднай мовы. Таму меў назву Дзень беларускай гутаркі.

З самай раніцы пачаліся сюрпрызы. Пры ўваходзе ў школу ўсіх сустракалі настаўнікі беларускай мовы і вучні 10 Б класа. Яны віншавалі са Святам роднай мовыі запрашалі паўдзельнічаць у акцыі “Адгадаў беларускае слова – атрымай беларускую цукерку”. А на другім паверсе школы ўсіх чакаў яшчэ адзін сюрпрыз. Нельга было прайсці міма фотазоны, якая змясціла ў сябе частку шчаслівага жыцця беларуса. Усё гэта надавала агульны цёплы, душэўны настрой усяму Святу.

На перапынках Музабоз “Беларусь мая сінявокая” адкрыў для ўсіх вялікую колькасць сучасных танцавальных кампазіцый на беларускай мове. Слухаеш – і нельга ўтрымацца, не кінуцца ў скокі.

А на вучэбных занятках настаўнікі яшчэ раз павіншавалі вучняў са Святам і нагадалі гісторыю ўзнікнення Міжнароднага дня роднай мовы.

Разделы сайта