Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Архіў навін

22.02.23

ДЗЕНЬ РОДНАЙ МОВЫ «Любі, шануй, ведай роднае слова!»

Родная мова – матчына мова,

Ты нашых думак – уток і аснова…

Кожнай драбніцы ты варта пашаны,

Кожнае слова вякамі стварана і навякі жыць застанецца,

Вечнае так, як народнае сэрца.

У. Дубоўка

 

У нашым рознакаляровым і рознагалосым свеце налічваецца больш за шэсць тысяч моў. Адны з іх вабяць сваёй прыгажосцю і непаўторнасцю, другія– мілагучнасцю. Але ў кожнага чалавека ёсць толькі адна мова, якую ён лічыць роднай. Менавіта на гэтай мове ён размаўляе з сябрамі, знаёмымі, сваякамі.

Наша родная мова – беларуская. Яна для нас найпрыгажэйшая, наймілагучнейшая, ззяе шматлікімі фарбамі, здзіўляе шматгалоссем. У гэтым мы пераканаліся 21 лютага. У школе прайшло свята – Міжнародны дзень роднай мовы. На працягу дня чулася беларуская гаворка, музыка, спевы. На перапынках можна было паглядзець мультфільмы на беларускай мове, відэаролікі “Смак мовы”, “Цікавыя факты пра беларускую мову”.

На вучэбных занятках настаўнікі беларускай мовы віншавалі вучняў са Святам і праводзілі інфармацыйныя 5-хвілінкі, прысвечаныя гісторыі ўзнікнення Міжнароднага дня роднай мовы.

У дапамогу настаўнікам былі вучні 11 “А” класа, якія правялі акцыю “Свята роднай мовы”.

           

Раздзелы сайта