Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Архіў навін

26.09.22

ТЫДЗЕНЬ РОДНАЙ МОВЫ “Як ты дорага мне, мая родная мова!”

ТЫДЗЕНЬ РОДНАЙ МОВЫ

“Як ты дорага мне, мая родная мова!”

З 19 па 23верасня ў школе прайшоў Тыдзень беларускай мовы.

Мэта: выхаванне цікавасці да вывучэння роднай мовы і нацыянальнай культуры праз самарэалізацыю вучняў у творчых і інтэлектуальных мерапрыемствах.

Кожны дзень тыдня быў тэматычным.

Панядзелак – “Багацце беларускай мовы”. На перапынках музабоз “Льецца мова” адкрыў для многіх вялікую колькасць народных кампазіцый на беларускай мове.

Стварэнне інтэрактыўнага воблака слоў“Сэрца любімых слоў”.

 

Аўторак прайшоў пад назвай “Родная мова ў культуры і мастацтве”.

Настаўнікам беларускай мовы і літаратуры Краўчэняй Н.В. быў праведзены гастранамічны конкурс“Беларуская кухня” сярод вучняў 9-х класаў.

 

І інтэлектуальная гульня “Традыцыйная культура і побыт беларусаў” для вучняў 7 “Б” класа.

 

     

Серада – “За што я люблю родную зямлю”.

Настаўнікам беларускай мовы і літаратуры Махахей С.А. было праведзена віртуальнае падарожжа па родных мясцінах для вучняў 10 “А” класа.

           

Настаўнік беларускай мовы і літаратуры Адамчык Т.В. правяла флаер-фэст “Мой родны кут, як ты мне мілы” для вучняў 5-х класаў.

 


Чацвер прайшоў пад дэвізам “Літаратура як люстэрка мовы”.

Сярод вучняў 5-11 класаў прайшоў конкурс “Шэлфі-паліца”.

 


Пятніца прайшла пад дэвізам “Родная мова – мова навукі”.

Калейдаскоп “Даследуем і пашыраем лексіку”.

 

Інтэрактыўная гульня “Незнаёмцы”.

Былі падведзены вынікі. Пераможцы конкурсаў  атрымалі ўзнагароды.

 

 

 

Раздзелы сайта